Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.03.2022

Iнклюзiўны фэст «Розныя разам»

19 сакавіка ў Беларусі адбыўся iнклюзiўны фэст «Розныя разам».⠀Фэст уяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, прысвечаных правам дзяцей з інваліднасцю. Усе актыўнасці пройдуць у розных кутках нашай краіны – у Валожынскім раёне (Мінская вобласць) і Гомелі, а ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці фэст адбудзецца 26 сакавіка.⠀У Фэсце прымуць удзел дзеці з інваліднасцю, неданошаныя дзеці, іх сем'і і сябры, а таксама дзеці, якія жывуць у дзіцячых інтэрнатных установах, супрацоўнікі дзяржаўных сацыяльных устаноў, прадстаўнікі органаў улады і іншыя госці.⠀

 Мэты: прыцягнуць увагу да праблем асаблівых дзяцей у Беларусі, павышэнне дасведчанасці грамадства аб праблемах аб патрэбах сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.⠀

 ⠀Арганізатары Фэста: Беларускі дзіцячы хоспіс, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана», Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд».⠀Інфармацыйны партнёр: сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Ёсць справа».

⠀Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Фінансавую падтрымку Фэсту аказвае Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі. Чакаецца, што галоўны партнёр праекта, дабрачынная арганізацыя «HealthProm» (Вялікабрытанія), таксама падтрымае наш Фэст у Лондане.

 #розныяразам #iнклюзiўныфэст #ECдляБеларусi #EUforBelarus 

Разделы сайта