У 2023/2024 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць - з 1 верасня 2023 г. па 28 кастрычніка 2023 г.;
другая - з 8 лістапада 2023 г. па 23 снежня 2023 г.;
трэцяя - з 8 студзеня 2024 г. па 23 сакавіка 2024 г.;
чацвёртая - з 1 красавіка 2024 г. па 31 мая 2024 г., а для навучэнцаў IX і XI (XII) класаў - з 1 красавіка 2024 г. па 25 мая 2024 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія - 9 дзён (з 29 кастрычніка 2023 г. па 7 лістапада 2023 г. уключна);
зімовыя - 15 дзён (з 24 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. уключна);
вясновыя - 8 дзён (з 24 сакавіка 2024 г. па 31 сакавіка 2024 г. уключна);
летнія – 92 дні (з 1 чэрвеня 2024 г.па 31 жніўня 2024 г. уключна) для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 81 дзень (з 12 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 85 дзён (з 08 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для навучэнцаў X класа.
Для навучэнцаў I і II класаў (ІІІ класаў-для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 г.па 25 лютага 2024 г. працягласцю 7 дзён.
разгарнуць » / « згарнуць