Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

На падставе рашэння Чэрыкаўскага РВК №8-59 ад 30 чэрвеня 2004 года ДУА «Чэрыкаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» быў адкрыты 15 жніўня 2004 года і знаходзіўся па адрасе: вул. К. Маркса, д. 38. Гэта быў аднапавярховы, драўляны будынак, 1955 года пабудовы, агульнай плошчай 230,4 кв. м.

У сувязі з старым станам будынка ў лістападзе 2018 года ўстанова было пераведзена на базу ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Чэрыкава» дзе размяшчаецца і ў цяперашні час. Агульная плошча памяшкання складае 362,1 м2.

Для арганізацыі адукацыйнага працэсу маюцца наступныя памяшканні: 2 навучальных кабінета, кабінет ранняй комплекснай дапамогі, кабінет для правядзення пасяджэнняў псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі.

Дырэктарамі ў установе былі:

2004-2009 - Кавалёва І.А.

2009-2021 - Асіпенка С.А.

У цяперашні час з'яўляецца дырэктарам Сазонава Наталля Анатольеўна.

Педагогі сістэматычна прымаюць удзел у раённых і абласных семінарах, семінарах-практыкумах па розных пытаннях і напрамках.

У 2015/2016 навучальным годзе праводзіўся абласны конкурс па стварэнні адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для навучэнцаў з цяжкімі множнымі парушэннямі развіцця. Па выніках удзелу ЦКРНіР адзначаны дыпломам III ступені.

У 2016/2017 навучальным годзе Масікава Алена Сяргееўна, выхавальнік спецыяльнай дашкольнай групы, прыняла ўдзел у абласным конкурсе прафесійнага майстэрства «Лепшы выхавальнік ЦКРОиР» і была адзначана дыпломам III ступені.

У 2017/2018 навучальным годзе па выніках удзелу ў абласным этапе конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы настаўнік-дэфектолаг ЦКРНіР» Іванова Алена Міхайлаўна, настаўнік спецыяльнага класа, атрымала сертыфікат удзельніка.

У 2019/2020 навучальным годзе сертыфікат удзельніка атрымалі педагогі ЦКРНіР за ўдзел у абласным этапе VII рэспубліканскага конкурсу «сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі» і абласным конкурсе для педагагічных работнікаў «электронныя адукацыйныя рэсурсы ў адукацыйным працэсе».

кастрычнік 2022 год сертыфікат удзельніка абласнога конкурсу "Лепшы сайт установы адукацыі Магілёўскай вобласці"

Раздзелы сайта