Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прафсаюзная старонка

Прафсаюз - гэта арганізацыя, якая спрыяе стварэнню аптымальнай маральна-псіхалагічнай абстаноўкі ў працоўным калектыве, вырашэнню канкрэтных праблем і запытаў сваіх членаў.

Першасная прафсаюзная арганізацыя ДУА "Чэрыкаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі" была ўтворана ў 2004 годзе. У цяперашні час у арганізацыі налічваецца 14 членаў прафсаюза. Ахоп прафсаюзным членствам складае 100%.

Асноўныя напрамкі работы:

* Развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства з наймальнікам.

* Актыўнае ўзаемадзеянне з органамі ўлады, грамадскімі аб'яднаннямі ў інтарэсах членаў прафсаюза і справядлівага вырашэння сацыяльна-працоўных пытанняў.

* Удасканаленне сістэмы інфармацыйнай дзейнасці.

* Прыцягненне членаў прафсаюза да актыўнага ўдзелу ў рэалізацыі грамадскіх інтарэсаў, накіраваных на далейшае культурна-духоўнае развіццё, здаровы лад жыцця.

Членамi прафсаюзнай арганізацыі праводзяцца розныя мерапрыемствы:

* Пасяджэння прафсаюзных сходаў;

* Віншаванне членаў калектыву са знамянальнымі падзеямі;

* Экскурсіi;

Усе якія праводзяцца ў прафсаюзнай арганізацыі мерапрыемствы выконваюцца згодна зацверджанага плана.

Восем членаў прафсаюзнай арганізацыі з'яўляюцца валанцёрамі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яны прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні святаў, мерапрыемстваў з дзецьмі.

Ярка, цікава і насычана працякае прафсаюзнае жыццё ў сценах установы.

Раздзелы сайта