Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Задачы і функцыі

ДУА "Чэрыкаўсі ЦКРНiР" вырашае наступныя задачы:

своечасовае выяўленне асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне;

- рэалізацыя адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю і адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;

- рэалізацыя праграм ранняй комплекснай дапамогі;

- ахова, абарона і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў, правядзенне аздараўленчых мерапрыемстваў;

- сацыяльная рэабілітацыя асоб з цяжкімі, множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі, прадастаўленне ім роўных магчымасцяў для актыўнага ўдзелу ў сацыякультурнага жыцця грамадства, фарміраванне і развіццё неабходных уменняў і здольнасцяў для максімальна магчымай самастойнага жыцця; 

рэалізацыя адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў аб'яднаннях па інтарэсах або індывідуальна;

- стварэнне і вядзенне дзяржаўнымі ЦКРНіР банка даных аб дзецях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

метадычная дапамога педагагічным работнікам пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;

сацыяльна-педагагічная падтрымка і псіхалагічная дапамога навучэнцам, іх законным прадстаўнікам у гарманізацыі сямейных адносін, фарміраванні правільнай ацэнкі і станоўчых установак на перспектывы развіцця магчымасцяў і жыццёвага самавызначэння асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

- кансультаванне навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, іх законных прадстаўнікоў, педагагічных работнікаў па пытаннях развіцця, навучання і выхавання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

каардынацыя дзейнасці ў сферы спецыяльнай адукацыі дзяржаўнымі ЦКРНіР на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

- інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць з мэтай фарміравання пазітыўнага грамадскага меркавання і талерантнага стаўлення да асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

ДУА "Чэрыкаўсі ЦКРНiР" ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь рэалізуе наступныя функцыі:

- арганізуе адукацыйны працэс;

- ажыццяўляе дыягнастычную дзейнасць;

- аказвае карэкцыйна-педагагічную дапамогу асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і ажыццяўляе працу па сацыяльнай рэабілітацыі асоб з цяжкімі, множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі;

- аказвае раннюю комплексную дапамогу;

- ажыццяўляе кансультатыўную і метадычную дзейнасць;

- стварае і вядзе банк даных аб дзецях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, ажыццяўляе інфармацыйна-аналітычную дзейнасць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

- аказвае сацыяльна-педагагічную падтрымку і псіхалагічную дапамогу асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх законным прадстаўнікам;

- праводзіць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць;

- арганізуе навучанне і выхаванне асоб з цяжкімі, множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі, якім па медыцынскіх паказаннях рэкамендавана атрыманне спецыяльнай адукацыі на хаце;

- праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне пераемнасці пераходу выпускнікоў ЦКРНіР у тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Раздзелы сайта