Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

"Электратраўмы"

Электрычнасць акружае нас паўсюль, палягчаючы жыццё, а няспраўнасці ў ім здараюцца рэдка, ды і звычайна прычыняюць мала шкоды. Але, да пэўнай пары. Бо без выканання правіл карыстання электрапрыборамі магчыма паражэнне электрычным токам.

Як прадухіліць падобныя выпадкі:

- памятаеце: электрычныя прылады, якія кантактуюць з чалавекам, павінны быць старанна ізаляваны і заземлены;

- ахоўныя прылады на штэпсельныя разеткі зніжаюць рызыку электратраўмы ў дамах з маленькімі дзецьмі;

- рэгулярна правярайце бытавую тэхніку на прадмет пашкоджанняў;

- растлумачце дзецям, што нельга карыстацца электрапрыборамі без дазволу дарослых.

Вядома, цалкам выключыць дзіцячы траўматызм немагчыма-ад няшчаснага выпадку, нажаль, не застрахаваны ніхто. Але задача бацькоў максімальна засцерагчы свайго дзіцяці. Вельмі важна для дарослых-самім правільна паводзіць сябе ва ўсіх сітуацыях, дэманструючы дзецям бяспечны лад жыцця. Не забывайце, што прыклад дарослага для дзіцяці заразлівы.

Раздзелы сайта